Угодкі БХД

27.05.2010, 14:01  |  Навіны, БХД

Афіцыйнай датай заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі лічыцца 24-26 траўня 1917 г., калі ў Менскім кафедральным касцёле адбыўся з’езд прыкладна 30-ці прыхільных да беларускага руху ксяндзоў. Арганізатарамі з’езду былі кс.кс. Л. Хвецька, А. Астрамовіч, Ф. Будзька, А. Цікота і Ф. Абрантовіч – ранейшыя заснавальнікі і ўдзельнікі беларускіх гурткоў у духоўных навучальных установах Вільні і Санкт-Пецярбурга.

 

 З’езд фармальна завяршыў стварэнне арганізацыі беларусаў-каталікоў, якая атрымала назву Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць (БХДЗ), , якая неўзабаве стала называцца Беларускай Хрысцянскай Дэмакратыяй (БХД).

Навіны па тэме

Фото юзера Кастусь Шыталь
Вось толькі ніякіх рашэнняў адносна стварэння хрысціянска-дэмакратычнай арганізацыі на з'ездзе не было прынята.

Хрысціянская дэмакратыя ў Менску ў той час існавала, аднак не была выключна беларускай. Рашэнне пра ўтварэнне БХДЗ у Менску было прынятае 5 верасня 1918 года кс. Гадлеўскім і некалькімі свецкімі каталікамі як пратэст супраць таго, што палякі сталі называць менскія хадэцкія суполкі Польскай Х.Д.

Палякі тым часам не спалі - і 8 верасня 1918 года кс.бп. Лазінскі саслаў кс. Гадлеўскага ў Нясвіж. Аднак увосень 1918 года з Пецярбурга ў Менск пераехаў кс. Ф. Абрантовіч, які стаў кіраўніком БХДЗ. Пад канец 1919 года ў менскай БХДЗ было 200 сябраў, у сярэдзіне 1920 - 500 сябраў. БХДЗ мела некалькі кааператываў, прытулак для беларускіх дзяцей і беларускую школу.

Першы вядомы праграмны дакумант беларускіх хадэкаў - статут БХДЗ, быў зацверджаны 27 траўня 1920 года.

Даруйце - у статуце 27.05.1920 арганізацыя называлася ХДЗБ - "Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць Беларусаў". Але газета "Крыніца" пісала ў №12 за 1919 год - "Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць".
Фото юзера vernik
vernik 27.05.2010
Kastus, ty genij!
Фото юзера ahrest1
ahrest1 27.05.2010
Віншую з народзінамі, шаноўнае спадарства! Божага дабраславеньня ў далейшай працы! Перамогаў, у першую чаргу - над самімі сабой.