Новы дослед беларускага нацыяналізму

01.06.2010, 12:29  |  Навіны, Культура

8 чэрвеня 2010 г. а 18 гадзіне па адрасе: г.Менск, вул. Машэрава 8 адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі “Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму”.

 

Кніга прысвечана праблеме ўзнікнення, развіцця і будучага статусу беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму. Гэтая ёмістая па сваім памерам кніга (736 старонак) выдадзена ў прыгожым цвёрдым пераплёце, мастацкае афармленне якого зрабіў вядомы беларускі мастак Уладзімір Васюк. Рэдагавалі кнігу два вядомых літаратары Юрась Пацюпа і Леанід Качанка. Кніга напісана ў жанры гісторыка-філасофскай публіцыстыкі і складаецца з шэрагу эсэ, лагічна знітаваных адной ідэяй – нацыянальнай.

 

Гэтая кніга – першая беларускай прасторы спроба разгледзець, па-магчымасці, поўны комплекс праблем, звязаных з такім паняццем як беларуская нацыянальная ідэя (БНІ) і нацыяналізм. Аўтар паставіў мэтай прасачыць вытокі і развіццё беларускага нацыяналізму на працягу тысячы гадоў існавання Беларусі і беларусаў – ад часоў Полацкага і Тураўскага княстваў да нашых часоў, выявіць тыя гістарычны постаці, што зрабілі ўклад у фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі – гэта дзяржаўныя дзеячы, палітыкі, філосафы, пісьменнікі, мастакі і іншыя. Дыскурс беларускасці – прысутнасць беларускай мовы, нацыянальная свядомасць і любоў да Бацькаўшчыны – вызначальныя рысы падыходу аўтара да БНІ.

 

Прэзентацыя кнігі “Игде зродилися иускормлены суть по Бозе” (Дослед беларускага нацыяналізму)“. адбудзецца 8 чэрвеня 2010 г. а 18 гадзіне па адрасе: г.Менск, вул. Машэрава 8. (Управа БНФ).

 

Сярод удзельнікаў прэзентацыі: палітыкі – прафесар, першы Cтаршыня Вярхоўнага Савета РБ С. Шушкевіч, старшыня БНФ А. Янукевіч, прафесары, дактары філасофскіх навук М. Крукоўскі, У. Конан, доктар гістарычных навук  У. Снапкоўскі, пісьменнікі – В. Якавенка, У. Дамашэвіч, І. Багдановіч, Ю. Пацюпа к. ф. н. А. Рагуля, к.г.н. Э. Дубянецкі, мастакі А. Марачкін, А. Пушкін, А. Шатэрнік,  святары і іншыя.

Навіны па тэме