Актывіст з Берасця атрымаў папярэджанне за ўдзел у БХД

04.06.2010, 09:01  |  Навіны, БХД

3 чэрвеня каардынатар аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай атрымаў папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства за подпісам намесніка пракурора Берасцейскай вобласці.

 

Як паведаміў прэсавай службе БХД Зміцер Шурхай, у абласную пракуратуру на размову наконт удзелу ў БХД яго запрасіў пракурор Валер Каляда. Каляда пытаўся аб дзейнасці БХД на Берасцейшчыне і ўручыў Шурхаю афіцыйнае папярэджанне аб адказнасці за парушэнне Закона аб палітычных партыях за удзел у незарэгістраванай арганізацыі, якая “мае на ўвазе палітычныя мэты”.

 

Пры паўторным парушэнні актывісту прыгразілі знакамітым артыкулам 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый).

 

Актывіст мае намер абскардзіць папярэджанне.

Навіны па тэме

Фото юзера Кастусь Жукоўскі
ТРЫМАЙСЯ БРАТ!!!! ДАЙ ТАБЕ ,БОГ, МОЦЫ І ВОЛІ ВЫСТАЯЦЬ СУПРАЦЬ ЦЕМРЫ!!!!!