У ініцыятыўную групу Мілінкевіча людзей перакупляюць за $100 і бонусы

У Віцебску і Гомелі сябрам БХД прадстаўнікі Руху “За свабоду” ўжо прапаноўваюць грошы за тое, каб увайсці ў ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча і збіраць за яго подпісы.
Абяцаюць 100 даляраў плюс “бонусы” за збор. І яшчэ - папярэджваюць на вушка: “Каб у БХД пра гэта не даведаліся”. У прыватнасці, у Віцебску гэтым займаецца Ніна Кавалёва, сябра Руху. Свае “тарыфы” і прапановы ў Руху “За свабоду” ў Гомелі: там сябрам БХД абяцаюць “дапамагчы з праектамі”. Каардынатар па “фармаванні” ініцыятыўнай групы Мілінкевіча – Пётр Кузняцоў.
Усё б нічога, толькі на менскім узроўні яшчэ не зацверджана працэдура абрання кандыдата ад БНБ, куды ўваходзяць і БХД, Рух “За Свабоду”. БХД прапануе адным з крытэраў велічыню ініцыятыўнай групы. На прэзідэнцкіх выбарах ініцыятыўная група складае, як правіла, ад 1,5 да 6 тыс. чалавек. Падлікі пра патэнцыял “перакупкі” у Руху “За свабоду” ўжо на першым этапе кампаніі зрабіць не складана.
Адзінае, чаго не ўлічылі перакупшчыкі - у БХД людзі ідэйныя.
Не сумленна, Аляксандр Уладзіміравіч.
Пытанне будзе разгледжана на бліжэйшым паседжанні БНБ.