Сяргею Каваленку прысудзілі 105 тысячаў рублёў штрафу

08.06.2010, 10:18  |  Навіны, Палітыка

Суддзя Першамайскага райсуду Віцебска Віктар Калбун прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.

 

Інцыдэнт, які разбіраў суд, здарыўся 8 траўня напярэдадні святкавання Дня перамогі. Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ў краме і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

 

Браты абвяргаюць гэта, яны ўпэўненыя, што іх затрымалі прэвэнтыўна для таго, каб ізаляваць падчас святкаваньня Дня перамогі.

 

Працэс над Віталём Каваленкам, малодшым баратам віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, адкладзены на 10 чэрвеня.

Навіны па тэме