13 чэрвеня ў Горадні хросны ход да Дня беларускіх святых

09.06.2010, 14:22  |  Навіны, БХД

Дзень беларускіх святых, які ў праваслаўным календары адзначаецца ў 3-ю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы (Сёмухі), сёлета прыпадае на нядзелю 13 чэрвеня. Традыцыйна ў Горадні ў  гэты дзень адбудзецца беларускамоўная служба і вялікі хросны ход праз увесь горад.

 

Збор удзельнікаў хроснага ходу – каля Каложскай царквы прыкладна ў 10 гадзінаў раніцы. Тысячы вернікаў хроснымі ходам ідуць праз увесь горад да новапабудаванай царквы усіх беларускіх святых, дзе адбываецца служба на беларускай мове.

 

Тэлефон для даведак удзельнікам шэсця 8033 655 52 49 (Мікалай).

Навіны па тэме