Дэпутат ад БХД Аляксей Цюлькоў сярод “прызначаных”

11.06.2010, 15:33  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Навіны, БХД

Днямі адбылося першае паседжанне Асіповіцкага раённага савета дэпутатаў. Пра свае ўражанні ад удзелу ў ім распавядае абраны дэпутат ад БХД, ветэрэнар Аляксей Цюлькоў.

 

Напярэдадні паседжання адбылася ўстаноўчая сесія, на якой быў абраны старшыня Асіповіцкага раённага савета дэпутатаў (ім неўзабаве стаў кіраўнік савета мінулага склікання Пузікаў Аляксандр), а таксама адбылося размеркаванне дэпутатаў па пастаянных камісіях. Аляксей Цюлькоў стаўся сябрам камісіі па аграрных пытаннях і сацыяльным развіцці тэрыторый.

 

На сесіі быў зацверджаны і план работы Савета на 2010 год, паводле якога ўжо 9 чэрвеня пастаянная камісія, у якую ўвайшоў Цюлькоў, павінна была разгледзіць свае першае пытанне «Аб далейшым развіцці ў Асіповіцкім раёне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян».

 

Я стаў рыхтавацца да пасяджэння сваёй камісіі, збіраў інфармацыю аб праблемах, што сапраўды хвалююць людзей, маючых гаспадаркі, прадумваў магчымыя рашэнні, прапановы..., - распавядае дэпутат ад БХД.

 

І вось настаў дзень пасяджэння. Аказваецца, гэта было пасяджэнне адразу трох камісій, на якіх былі заслуханы выступленні кіраўнікоў дзяржаўных устаноў, якія адказваюць за санітарны стан тэрыторый і за аздараўленне і адпачынак дзяцей. А вось пытанне па  развіцці асабістых падсобных гаспадарак наогул не паўстала. З маёй камісіі, у якую ўваходзіць 6 чалавек, на паседжанні прысутнічалі двое (разам са мной); з трох камісій (з 18 чалавек) на агульным пасяджэнні прысутнічала 8 чалавек. Такая вось зацікаўленасць дэпутатаў”.

 

Што ж тычыцца ўзнятых на паседжанні пытанняў, такіх як вываз смецця з малых населеных пунктаў; усталяванне міні-палігонаў для смецця; летні адпачынак дзяцей; жыццё непаўнагадовых дзяцей у праблемных сем'ях – усе яны, паводле Цюлькова, сапраўды актуальныя і патрабуюць увагі і вырашэння.

 

Менавіта ўвагі і вырашэння, а не толькі размовы па тэме і запісаў праектаў рашэнняў з выключна агульнымі фразамі, якія нікога ні да чаго па вялікім рахунку не абавязваюць”.

 

Па выніках гэткага паседжання дэпутат Цюлькоў вырашыў самастойна сустрэцца з кіраўніком камісіі па справах непаўнагадовых па Асіповіцкім раёне, даведацца, хто з тых дзетак жыве ў ягонай акрузе, пазнаёміцца з іх сем’ямі і, па магчымасці, паглыбіцца больш сур'ёзна у вырашэнне іхных праблемаў.

 

Сваё ж бачанне развіцця асабістых падсобных гаспадарак, так не агучанае на паседжанні райсавета, Аляксей Цюлькоў вырашыў выкласці на старонках раённай газеты з тым, каб пачаць сур'ёзную дыскусію з гэтай нагоды.

 

Тэлефон для сувязі з Аляксеем Цюльковым +375 44 788 15 96.

Навіны па тэме