Выбары ў Славакіі: перамаглі левыя, а выйгралі - правыя

14.06.2010, 19:01  |  Навіны, Свет

У суботу ў Славакіі праходзілі парламенцкія выбары. Найбольшая колькасць галасоў - 34,78% - набрала кіруючая партыя "Смер- сацыял-дэмакратыя", якая знаходзілася ва ўладзе апошнія 8 гадоў. Аднак урад, мяркуючы па ўсім, будзе сфармаваны правымі партыямі, якія раней знаходзіліся ў апазіцыі. Па выніках галасавання яны атрымалі 79 з 150 мандатаў у парламенце.

 

Усяго ў вышэйшы заканадаўчы орган прайшлі шэсць партый - сацыял-дэмакраты, Славацкая дэмакратычная і хрысціянская ўнія (15,4%), правацэнтрысцкая "Свабода і Салідарнасць" (12,1%), хрысціянскія дэмакраты (8,5%), "Мост- ид "(8,1%) і Славацкая нацыянальная партыя (5,1%).

 

Цяперашні прэм'ер Славакіі Роберт Фіцо прызнаў, што яго партыя па выніках выбараў не зможа застацца ля ўлады, і заявіў аб гатоўнасці сыйсці ў апазыцыю. Новым прэм'ер-міністрам краіны, верагодна, стане лідэр хрысціянскіх дэмакратаў, былы міністр працы, сацыяльных спраў і па пытаннях сям'і Івета Радзічова.

Крыніца: utro.cz

Навіны па тэме