Выйшаў новы нумар “Крыніцы”

16.06.2010, 09:49  |  Навіны, БХД

Выйшаў пяты сёлетні нумар газеты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Крыніца”.

 

Галоўныя артыкулы нумара прысвечаныя рашэнням апошняй Нацыянальнай Рады БХД. Так, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абвесціла аб пачатку фармавання Альтэрнатыўнага ўраду для Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных незалежніцкіх сілаў а таксама аб намеры падаваць на рэгістрацыю ў трэці раз. Таксама надрукаваная заява Нацыянальнай Рады БХД з патрабаваннем спыніць пераслед вернікаў царквы “Новае Жыццё”.

 

Далей ідзе справаздача аб правядзенні Ўстаноўчага з'езду  моладзевай арганізацыі БХД «Моладзь БХД – Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты».

 

Чатыры матэрыялы распавядаюць пра поспехі народных дэпутатаў ад БХД у розных гарадах Беларусі.

 

Традыцыйны «Двубой» у гэтым нумары прысвечаны тэме смяротнага пакарання: «за» ці «супраць»? На “рынге” пастар царквы «Новае пакаленне» (Наваградак) Уладзімір Качагур і філосаф Аляксандр Ількевіч.

 

У рубрыцы «ТВАЁ ІМЯ, БЕЛАРУСЬ» надрукаваны артыкул пра знакамітага беларускага палітыка, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай дзяржавы, выбітнага адраджэнца і верніка Зянона Пазьняка.

 

У рубрыцы “Дыскусія” чытачам прапанаваны артыкул Юрыя Клімовіча пад назвай “Карупцыя і страх Божы”.

 

А ў рубрыцы “Культура” Лявон Карповіч з Мастоў працягвае адлюстроўваць факты на тэму “Біблія і філатэлія: стварэнне сусвету”.

 

Ну і напрыканцы нумары інфармацыя пра дыск «Беларускі Хрысьціянскі Хіт – 5», абвешчаны БХД творчы конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш, а таксама ўрывак з газеты “Беларуская крыніца” ад 30 лістапада 1928 году.

 

Калі Вы жадаеце атрымліваць бясплатную штомесяцовую рассылку БХД (чарговы нумар газэты «Крыніца», буклеты, узоры для збору подпісаў і г.д) – калі ласка, паведамце нам праз пошту 220123, г. Мінск, а/с 324, ці e-mail: bchd.mail@gmail.com, або тэлефон – 8 029 5160861 (Павал).

Навіны па тэме

Фото юзера n8aly
n8aly 18.06.2010
Запампуйце, калі ласка, на сайт.