Народны дэпутат запаліў святло ў Мастах

07.07.2010, 08:51  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Навіны, БХД

Народны дэпутат ад БХД з Мастоў Дзмітрый Кухлей атрымаў адказ на свой зварот наконт асвятлення пешаходнай дарожкі ў раёне вуліц Лермантава і Будаўнікоў.

 

Праблема адсутнасці асвятлення на гэтым участку дарогі хвалявала жыхароў з самага будаўніцтва новага мікрараёна па праспекце Юнацтва і вуліцы Будаўнікоў. Людзі былі вымушаныя дабірацца ў цэнтр горада літаральна па цемры. Жыхары неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з просьбай вырашыць гэту праблему.

 

Зараз Дзмітрый Кухлей атрымаў адказ з ЖКГ, паводле якога ў цяперашні час ўсталяваны дадатковыя ліхтары для асвятлення дарогі ў раёне вуліц Лермантава і Будаўнікоў каля жылых дамоў 2 і 4  па праспекце Юнацтва.

Навіны па тэме