Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

09.07.2010, 12:33  |  Навіны, БХД, Палітыка

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты разам з яшчэ дзесяткам незалежніцкіх моладзевых арганізацый з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін увайшлі ў склад новаўтворанай арганізацыі – Моладзевага форуму. Мэта Форуму – садзейнічанне дэмакратызацыі ў Еўропе і абарона правоў моладзі.

 

Як паведаміла прэсавай службе БХД лідэр Моладзі БХД Любоў Каменева, у Кракаве,  падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10-годдзя стварэння Супольнасці дэмакратый, была прынята рэзалюцыя Моладзевага форуму. У ёй пералічаны парушэнні дэмакратыі ў Беларусі, а таксама ўзгаданы палітасуджаныя беларусы, у тым ліку гомельскі сябра БХД Яўген Якавенка. 

 

Як паведамлялася раней, ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 10-годдзя стварэння Супольнасці дэмакратый – міжурадавай кааліцыі краін, якая імкнецца пашыраць дэмакратычныя прынцыпы і ўстановы ў свеце, прымаў удзел сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Паводле спадара Рымашэўскага, адным з ключавых пытанняў сустрэчы была сітуацыя ў Беларусі. Тыя ці іншыя праблемы Беларусі закраналі ў сваіх дакладах практычна ўсе выступоўцы, сярод якіх былі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, былыя кіраўнікі краін ды ўрадаў, парламентарыі розных краін свету, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, няўрадавых арганізацый.

 

Падчас сваёй паездкі Віталь Рымашэўскі меў сустрэчы з міністрамі замежных спраў шэрагу еўрапейскіх краін. Паводле сустаршыні БХД, беларускія палітыкі не павінны быць пасіўнымі, але актыўна ўдзельнічаць у фармаванні стратэгіі дэмакратызацыі Беларусі еўрапейскімі коламі.

 

За нас ніхто не пабудуе дэмакратыю ў Беларусі. Мы самі павінны даводзіць да еўрапейцаў, якую рэакцыю ад іх мы чакаем на тыя ці іншыя падзеі ў рэспубліцы, якая падтрымка нам патрэбна дзеля паскарэння дэмакратычных працэсаў”.  

 

Напярэдадні святочных мерыпрыемстваў у Кракаве Віталь Рымашэўскі сустрэўся з аддзяленнем БХД у Варшаве і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы.

 

Паводле лідэра БХД, дзеля таго, каб палітыка ў Беларусі была насамрэч незалежнай, падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне павінны самі беларусы. Таму вельмі важным накірункам дзейнасці БХД лічыць супрацу з уплывовымі беларусамі ў свеце, якія зацікаўлены ў рознабаковай падтрымцы дэмакратызацыі Беларусі.

На фота падпісанне рэзалюцыі.

 

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

Моладзь БХД увайшла ў міжнародны Моладзевы форум (падзея. дадаліся фота)

 

Навіны па тэме

Фото юзера zdanek
zdanek 09.07.2010
калі вы ўжо зразумееце, што выбарнасць некаторых пасадаў - добра, а дэмакратыя як палітыка-праўны рэжым (дзе меркаванне народа лічыцца крыніцай ісціны) - шлях да роўнасці, культурнай і духовай дэградацыі
Фото юзера jaugen
jaugen 10.07.2010
zdanek, kali pabuduem demakratyju, ciabe na tvae zh shchasce z jaje vykliuchym! kab ne degradavau!
Фото юзера Уладзімір
Уладзімір 10.07.2010
jaugen---ты бы не ёрничал а реально рассудил бы. У zdanek мысли то правильные.
Фото юзера sheannaFach
sheannaFach 11.07.2010