Сёння - Аргкамітэт па святкаванні 20-годдзя Дэкларацыі незалежнасці

12.07.2010, 11:15  |  Навіны, БХД

Паседжанне аргкамітэту па святкаванні 20-х угодкаў Дэкларацыі незалежнасці адбудзецца ў панядзелак 12 ліпеня ў менскай Сядзібе БНФ (Машэрава, 8) пачатак у 15 гадзінаў. Запрашаем журналістаў.

 

Нагадаем, з ініцыятывай стварыць Аргкамітэт і шырока адзначыць 20-годдзе прыняцця Дэкларацыі незалежнасці, зацверджанай Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года, выступіла Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Да ініцыятывы далучыліся Малады фронт, рух салідарнасці "Разам" і "Правы альянс".

 

Згоду на ўдзел у аргкамітэце Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч, іншыя грамадскія дзеячы.

 

БХД выступае з прапановай правесці ў межах святкавання навукова-практычную канферэнцыю “20 гадоў незалежнасці”, арганізаваць прагляд тэматычных фільмаў, праграму ўрачыстых вулічных мерапрыемстваў.

Навіны па тэме