Віншаваць беларусаў з угодкамі незалежнасці будуць яе равеснікі

12.07.2010, 17:41  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

12 ліпеня чарговы Аркамітэт па святкаванні 20-годдзя Дэкларацыі незалежнасці зацвердзіў план святочных мерапрыемстваў. Сярод іншага запланаваны флэш-моб, падчас якога равеснікі Дэкларацыі будуць чытаць вершы беларускіх паэтаў.

 

Як паведаміў прэсавай службе БХД адказны сакратар Партыі Дзяніс Садоўскі, пачнецца святкаванне 24 ліпеня правядзеннем навукова-практычнай канферэнцыі “20 гадоў незалежнасці”. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету 12 склікання, выбітныя дзеячы незалежніцкага руху пачатку 90-х гадоў  мінулага стагоддзя і сучасныя палітыкі.

 

Канферэнцыя адбудзецца па адрасе Машэрава, 8, пачатак у 12.00.

 

Раніцай 27 ліпеня сябры Беларускага незалежніцкага блоку наведаюць магілы ўжо памерлых дэпутатаў Вярхоўнага савету, якія ў 1990 годзе падпісвалі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

 

Увечары святочнага дня запланавана ўскладанне кветак да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу ды Максіму Багдановічу. Збор удзельнікаў – а 18-й гадзіне ля помніка Якубу Коласу.

 

Перад ускладаннем кветак запланава правядзенне незвычайнай акцыі: равеснікі Дэкларацыі незалежнасці - хлопцы і дзяўчыны, якім сёлета спаўняецца 20 гадоў, у бел-чырвона-белых кашулях будуць чытаць вершы беларускіх аўтараў.

 

Нагадаем, з ініцыятывай стварыць Аргкамітэт і шырока адзначыць 20-годдзе прыняцця Дэкларацыі незалежнасці, зацверджанай Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года, выступіла Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Да ініцыятывы далучыліся Малады фронт, рух салідарнасці "Разам" і "Правы альянс".

 

Згоду на ўдзел у аргкамітэце Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч, іншыя грамадскія дзеячы.

Навіны па тэме