Гомель. Грамадскасць пратэстуе супраць будаўніцтва дарогі праз паркі і курганы

15.07.2010, 15:19  |  Навіны, БХД

Гомельскія грамадскія актывісты пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва аб’язной дарогі, якая мусіць прайсці на месцы зялёных насаджэнняў і археалагічных помнікаў, паведамляе Радыё Свабода.

 

Ініцыятарам напісання звароту з’яўляецца актывіст БХД Юры Клімовіч. Ён патрабуе ад уладаў правядзення грамадскіх слуханняў і вызначэння альтэрнатыўнага праекта дарогі, пры якім урон для навакольнага асяроддзя і гістарычнай спадчыны быў бы мінімальны.  

 

 “Разбурэньне гістарычнай ідэнтычнасьці гораду, — гаворыцца ў звароце, — можа нанесьці незваротную шкоду экалёгіі й якасьці жыцьця будучых пакаленьняў гамельчукоў. Гэта асабліва сумна, калі ўлічыць, што ў мінулым годзе цэнтар нашай вобласьці страціў статус самага “зялёнага” гораду Беларусі”.

 

Падчас будаўніцтва высякаюцца зялёныя пасадкі блізу мікрараёну “Мельнікаў луг” і ў левабярэжнай частцы палаца-паркавага ансамбля Гомелю, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. У раёне Якубоўкі знішчаны археалагічныя помнікі — стаянкі каменнага й бронзавага веку, занесеныя ў рэспубліканскі рэестр.

Навіны па тэме