Ці быць Закону Божаму ў школе?

21.07.2010, 14:27  |  Галоўныя навіны, Двубой

 

 

Апошнім часам у беларускім грамадстве зноў успыхнула дыскусія пра рэлігійнае навучанне ў школе. Цэрквы – праваслаўная, каталіцкая, пратэстанскія – гатовыя арганізаваць такое навучанне.

 

Сайт БХД і газета “Крыніца” прапаноўваюць увазе чытачоў спаборніцтва “Двубой”. Сёння пра ўвядзенне прадмета “Закон Божы” у школе спрачаюцца настаўніца, кіраўніца Віцебскай арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец і нядаўні выпускнік школы, палітпрызыўнік, актывіст БХД з Гомелю Яўген Якавенка.

 

“Двубой” – гэта дыскусійнае спаборніцтва, якое праходзіць на старонках хрысціянска-дэмакратычнай газеты “Крыніца”.

 

У кожным нумары газеты два лідэры БХД спрачаюцца па надзённых пытаннях палітычнага і грамадскага жыцця. “Двубой” арганізаваны паводле  сістэмы play-off: той, хто прайграў - выбывае з спаборніцтва, хто выйграў – перасоўваецца на новы ўзровень. Пераможцаў вызначаюць чытачы.

 

У мінулым «Двубоі» з вынікам 76:65 перамог праціўнік прымянення смяротнага пакарання Аляксандр Ількевіч.

 

Ці быць Закону Божаму ў школе?

кіраўніца Віцебскай БХД

Таццяна Севярынец: Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба! 

 

Вывучаць “Закон Божы” у школах трэба. Да гэтага мяне прывяло мае трыццацішасьцігадовае настаўніцтва і маё жыцьцё. Адукацыю, і сярэднюю, і вышэйшую я атрымала ва ўмовах атэізму, калісьці вывучала і здавала іспыты па навуковаму камунізму, сьмяялася над старонкамі кнігі М. Астроўскага “ Как закалялась сталь”, дзе распавядаецца

пра здзекі Паўкі Карчагіна над гора-выкладчыкам Закону Божага. Але жыцьцё адкарэктавала мае погляды і веды. Зараз я ўпэўнена, што найвялікшай кнігай у гісторыі чалавецтва зьяўляецца Біблія з яе мудрасьцю і вялікімі ведамі пра чалавека, яго псіхалогіі, грамадзтва і яго псіхалогіі, дзе знойдуцца адказы на ўсе пытаньні, якія паўстаюць перад чалавекам па жыцьці.

 

За сваё шматгадовае настаўніцтва я назірала, як мяняюцца прыярытэты ў вучняў, іх бацькоў, ды й настаўнікаў, як сыходзіць у нябыт пачуьцё ўласнай годнасьці, як авалодваюць яны майс-тэрствам прыстасоўвацца да абставін, як спакойна праходзяць міма чужога гора, хваробы, як фарысействуюць, як цынічна ставяцца да асноўных хрысьціянскіх прынцыпаў, не думаючы пра тое, што прыйдзе час і за ўсе ўчынкі трэба будзе адказваць і плаціць. Вось шасьцікласнік са злымі сьлязамі на вачах крычыць настаўніцы, якая спрабуе затрымаць яго падчас шалёнага бегу па школьным калідоры, схапіўшы за вопратку: “ Ты чаго мяне за швэдар хапаеш!? Ты за месяц столькі не заробіш, колькі ён каштуе!” Вось нахабна ўрываецца ў клас бацька, пачэсваючы за вухам малога сабачку, якога трымае на руках, і пачынае абражаць настаўніцу пры вучнях за тое, што яна ягонаму водпрыску паставіла дрэнную адзнаку. Вось счапіліся і б’юцца ў кроў хлопчыкі з-за нейкай драбязы, вось настаўніца прызнаецца калеге, за якую трэба было б заступіцца перад адміністрацыяй: “Прабач, але мы ніхто, мы рабы”… Бо не закладзены моцны маральны падмурак, на якім будуецца уласнае жыцьцё і ў асяроддзі людзей, бо няма страху перад Богам, Які ёсьць наш Настаўнік і Збаўца.

 

Выкладаньне ЗАКОНУ БОЖАГА – справа складаная. Існуюць нядзельныя

школкі пры царквах і касьцёлах, але гэтага вельмі мала, бо колькасьць навучэнцаў у іх нязначная; Беларусь – шматканфесійная краіна; як толькі дзяржава бярэцца што –небудзь “выкладаць”, падручнік не вытрымлівае аніякай крытыкі ( так у свой час быў загублены

прадмет “Этыка”). Але Царква, Касьцёл маглі б узяць гэтую справу пад свой патранаж (вопыт у іх багаты) ды падрыхтаваць адпаведных настаўнікаў. Факультатыўна спачатку, улічваючы канфесійнасьць, цікаўнасьць вучняў, прычым у раннім узросьце, а можа быць, пачынаць трэба яшчэ з садка. Зразумела, што на ўсё гэта патрэбны час, але пачынаць трэба было б яшчэ ўчора. Таму нам як Партыі трэба праявіць ініцыятыву ды разам з цэрквамі вырашаць гэтае пытаньне.

 

Ці быць Закону Божаму ў школе?

Палітвязень Яўген Якавенка: Я за выкладанне агульначалавечай маралі

 

Я – за маральнае навучаньне, як больш унівэрсальнае.

Можна ўвесьці абавязковае рэлігійнае навучаньне ў выглядзе вывучэньня хрысьціянства, але ў краіне шмат рэлігій і канфесій. Калі засяродзіцца на выкладаньні

дагматаў адной зь іх – можа ўзьнікнуць канфлікт. А, як паказвае практыка, шмат якія непаразуменьні на рэлігійнай глебе і ўзьнікаюць менавіта са школы.

 

Калі ўвесьці факталягічнае выкладаньне ўсіх, хаця б асноўных, рэлігіяў і іх дагматаў, то гэта ўжо ёсьць (прынамсі я вывучаў у свой час) у межах школьнага курса, калі не памыляюся, гісторыі. Так што з асноўнымі рэлігіямі дзеці і так знаёмяцца.

 

Вывучаць трэба мараль, выхоўваць любоў да чалавека, а гэта – аснова любой стваральнай рэлігіі.

 

Калі мяняць нешта ў сыстэме адукацыі, дык тое, што дзеці атрымоўваюць факталягічныя веды. Праблема такой сыстэмы ў тым, што колькасьць і якасьць факталягічных ведаў чалавецтва расьце з геамэтрычнай прагрэсыяй.

 

Тыя веды, што вывучаюць у школе зараз, праз 10 год нікому не патрэбныя. Чалавек, калі хоча чагосьці дасягнуць, вымушаны ўвесь час пічкаць сябе чарговай порцыяй фактаў, але ўжо самастойна.

 

А школа не навучыла, таму даводзіцца вельмі цяжка. Трэба даваць дзецям мэтадалягічныя веды. Даваць мэтодыку вывучэньня тае ці іншае навукі. Больш за тое, навукі трэба вывучаць у сінтэзе, не адрываючы адну ад адной. Трэба даць дзецям шанец крытычна аналізаваць, думаць. Рэлігійнае жа навучаньне ў выглядзе выкладаньня дагматаў царквы не ініцыюе такую актыўнасьць, а тым больш крытычнае стаўленьне.

 

Сыстэма сярэдняй адукацыі пабудавана зараз так, каб за 11 год “на выхадзе” атрымаўся тыповы чалавек, завостраны ў пэўным стылі. Я – за тое, каб пасьля школы чалавек мог аналізаваць рэчаіснасьць і сьвядома абіраць свой шлях.

 

Калі ўвесьці рэлігійнае навучаньне факультатыўным чынам, то, на мой погляд, ад гэтага будзе мала плёну, бо лепей з гэтай функцыяй справіцца сям’я і царква.

 

Таму я лічу, што калі і ўводзіць у школах рэлігійнае навучаньне – толькі ў якасьці вывучэньня маралі, казаць дзецям што ёсьць дабро, а што зло з пункту гледжаньня

агульначалавечай маралі.

 

Пераможцу вызначыце Вы!

Вы можаце прагаласаваць за ўдзельніка, якога падтрымлівае це, праз тэлефон 8-029-5729484, sms, e-mail dvuboj@gmail.com ці пошту 220123, г. Мінск, а/с 324 (Проста пазначце прозвішча – за каго аддаеце Ваш голас).

 

Навіны па тэме

Фото юзера Сяржук
Сяржук 21.07.2010
А чаму менавіта Закон Божы? Давайце лепш Нясвіжскі катэхізіс Буднага вывучаць у школах.
Фото юзера Сяргей
Сяргей 22.07.2010
Вы спачатку самі вывучыце Закон Божы, а потым прапануйце іншым.А Таццяне Севярынец жадаю сказаць толькі адно:калі вы такім шляхам жадаецце падлізацца да філарэта і астатніх, то ідэя правальная.А усе што не па веры то -грэх, кажа Пісанне.Немагчыма грэшнаму чалавеку , як вы, навучыць людзей любіць Бога.Таму гэты чыста палітычны і піяр ход , Бог не ацэніць.
Фото юзера Z
Z 27.07.2010
для Сергей "ібо все согрешілі і лішены Славы Божіей"
ваш пост тоже можно назвать "чыста палітычны і піяр ход" а можно і по другому от этого ваше намереніе не ізменіца

Господь прізывал не судіть ... о намереніях (отдать это Богу)

по теме: насільно міл не будешь - а так лучше семье напомінать про важность хрістіанского воспітанія і актівно предлогать факультатів

P.S. плохо что членов незарегістрірованной партіі нет партійного Форума обсужденія Актуальных вопросов і Программы - абзац какойто 8)
Фото юзера Ihar Baranouski
Ihar Baranouski 28.07.2010
У гэтым двубоі НЯМА чаго выбіраць: АБОЕ РАБОЕ!!!

Няма чаго дурыць дзецям галовы ў школе: у школе ня трэба аніякіх Законаў Божых (хоць бы ўжо АГУЛЬНАхрысьціянскую этыку прапанавалі!), а ні тым больш цьмянага прадмету "агульначалавечая мараль". Школа мусіць быць школай, а не падменай Царквы і сям'і, каб ня Дай Бог, зноў не пераўтварыцца ў царкоўна-прыходзкую школу. Калі бацькі ня вучаць сваіх дзяцей прыстойнасьці і чалавечай годнасьці ў штодзённым жыцьці, аніякія пару гадзінаў лекцыяў у школе ня зробяць з мярзаўца чалавека і хрысьціяніна. Хрысьціянінам можна стаць ТОЛЬКІ ў Царкве. Нішто не замінае сёньня тым жа дзецям і іх бацькам САМІМ рабіць выбар для хрысьціянскай адукацыі ў канкрэтнай хрысьціянскай супольнасьці.

Няма чаго перакладаць на школу тое, што мусіць рабіць САМА хрысьціянская супольнасьць кожнай канфесіі, а не нейкія там невядома чаму навучаныя выкладчыкі паводле незразумела якой праграмы, якую яны ЎСЁ РОЎНА будуць інтэпрэтаваць па-своему і, вельмі сумняваюся, што адэкватна...

Калі мы, канешне, ня хочам пахаваць хрысьціянства зусім праз абавязалку...

Хрысьціянства - гэта СВАБОДНЫ выбар чалавека, а не прымус. Інакш будзе зноў 1917-ы...
Фото юзера Сяржук
Сяржук 03.08.2010
"Закон Божы" - гэта кіраўніцтва для праваслаўных вернікаў, у якім пішыцца пра тое, як трэба кланяцца Богу, якія віды паклонаў існуюць і іншае таму падобнае. Да хрысюціянскай маралі гэта мае косьвенае дачыненне, бо акрамя праваслаўя есьць і каталіцтва і пратэстантызм і там свае "паклоны і катэхізісы". Вось у мяне і пытанне, калі я не праваслаўны, чаму мае дзеці павінны вучыць праваслаўную інструкцыю? Разумею, мне скажуць, што гэта факультатыў. Добра, а чаму тады праваслаўныя будуць мець свой факультатіў, а царква "Новае Жыцце", напрыклад, яго мець не будзе? Каб вывучаць "Закон Божы", існуе нядзельная школа у праваслаўнай царкве, як і ў любой іншай. Вадзіце туды сваіх дзетак і вывучайце свой "Закон Божы", што вам перашкаджае?
Фото юзера Юрась з Баранавічаў
Алілуйя!! Атрымаў паштовую рассылку і хацеў зайсьці і закаменціць пост на сайце, але за мяне гэта зрабілі ўжо іншыя. Безумоўна, на што мне і маім дзецям і ўнукам патрэбны гэты "Закон Божы", калі яны наведваюць (ці будуць наведваць - унукі) эвангельскую Царкву? Цалкам згодзен з Сяржуком. Можа "агульнахрысьціянскую этыку", ці ўвогульле Біблію - так, згодзен, але толькі пасьля добрага, прадуманага абмеркаваньня.
А калі ісьці шляхам, які прапануе Я.Якавенка, то мы ім ўжо ідзем цягам апошніх, не пабаюся, 200 гадоў, калі адмовіліся ад хрысьціянскіх падмуркаў і накіраваліся ў бок гэтак званых "агульначалавечых каштоўнасьцяў". Варта паглядзець на сучасную Эўропу. Што можа яшчэ ўтварыцца - прапаную паглядзець мастацкі фільм "Изменяющий время"(бачыў толькі ў расійскай версіі) ці пачытаць кнігу, альбо, зноў жа паглядзець, цыкл дакументальных стужак пад агульнай назвай "Як жа нам цяпер жыць?" немецкага сучаснага філёзафа доктара Фрэнсіса Шэфера. Вельмі цікава.
І апошняе - некалі Хрыстос сказаў:"...Я збудую ЦАРКВУ Сваю і брамы пякельныя не адолеюць яе". Заўважце, менавіта ЦАРКВУ, а не партыю. Я да таго, што не трэба падменьваць Царкву, лепей рабеце тое, што цалкам належыць рабіць партыі, то бок палітыкай. Нават палітыкамі павінна займацца менавіта царква!! Бо Гасподзь НІКОЛІ не будзе карыстацца партыяй! Партыйцамі - так, несумнеўна, але толькі ЯК ЧАЛЬЦАМІ АДПАВЕДНАЙ ЦАРКВЫ, але ніяк не сябрамі партыі. Вы гэта павінны разумець і паступаць адпаведна. Жыве Беларусь! Жыве з Богам!!!
Фото юзера Сяргей
Сяргей 10.08.2010
Для Z:для Сергей "ібо все согрешілі і лішены Славы Божіей"
Вы место клеите не по теме.Сразу видно что Библию в руках с пеленок не держали.В Рим 3 главе сказано что невозможно оправдаться посредством закона , но 19 Но мы знаем, что закон, если что говорит, говорит к состоящим под законом, так что заграждаются всякие уста, и весь мир становится виновен пред Богом, 20 потому что делами закона не оправдается пред Ним никакая плоть; ибо законом познаётся грех. 21 Но ныне, независимо от закона, явилась правда Божия, о которой свидетельствуют закон и пророки, 22 правда Божия через веру в Иисуса Христа во всех и на всех верующих, ибо нет различия, 23 потому что все согрешили и лишены славы Божией, 24 получая оправдание даром, по благодати Его, искуплением во Христе Иисусе, (К Римлянам 3:19-24).
Еще про суд , в самом любимом месте недалеких "христиан"-не судите , да не судимы будете , нет запрета на суд.просто читать надо навстоящий Закон Божий -Библию, а не попам и ксензам руки целовать.
Иоан.7:24 Не судите по наружности, но судите судом праведным.
Фото юзера Яўген Якавенка
А дзе дзелася рубрыка?
Фото юзера 123
123 18.12.2010
Для Юрась з Баранавічаў: Есть одно НО. Что вы подразумеваете под "агульнахрысьціянскай этыкай"? Большинство так называемых христианских протестантских церквей на Западе так же далеки от христианства, как и друг от друга... На сегодняшний момент даже между Православием и Католичеством практически нет совпадающих догматов веры, слишком западная церковь пошла по пути угождения миру, забыв о Боге. Поэтому "агульнахрысьціянская этыка" в итоге выльется в так называемые "общечеловеческие ценности".
И не надо забывать про корни белорусского народа. Почему детям должны предлагать для изучения искусственно созданные идеологии (религиями их назвать язык не поворачивается), выдавая их за христианские? Исходя из исторической и духовной традиции нашего народа на это имеют право только Православие и Католичество, в некоторой степени Ислам и Иудаизм, но никак не "Новая жизнь", "Новая вера", "Новая смерть" и иже с ними.

Для Ihar Baranouski: Абсолютно верно сказано про семью. Цитата проф.Осипова в тему: "Если хотите, чтобы дети были ангелочками, не будьте сами дьяволочками". Но при этом не надо забывать, что Россия всегда до 1917-го была самой веротерпимой страной именно благодаря Православию, равно как и достигла своего расцвета благодаря своей Вере. За 1000 лет все выдающиеся люди были убежденными православными (в т.ч. и Л.Толстой, перед смертью ездивший за утешением к старцу). А истоки 1917 года надо искать скорее в реформах Петра, породивших сильнейший разлом в душах и умах наших предков. В большинстве случаев против "Закона Божьего" в школах выступают люди не представляющие, что это такое.

Для Сяргей: вне обсуждения, а по поводу "недалеких" христиан:
Матф. 7:1-5 "Не судите, да не судимы будете, ибо каким судом судите, таким будете судимы; и какою мерою мерите, такою и вам будут мерить. И что ты смотришь на сучок в глазе брата твоего, а бревна в твоем глазе не чувствуешь? Или как скажешь брату твоему: "дай, я выну сучок из глаза твоего", а вот, в твоем глазе бревно? Лицемер! вынь прежде бревно из твоего глаза и тогда увидишь, как вынуть сучок из глаза брата твоего."

И это не выдернутые из контекста слова, а часть Нагорной проповеди Господа нашего Иисуса Христа.