Храм у Белавежскай Пушчы

01.10.2009, 11:15  |  Навіны  |  Праваслаўе

Сёння ў пасёлку Каменюкі (Берасцейская вобласць) асвячаецца Свята-Георгіеўскі храм, будаўніцтва якога вялося на грошы вернікаў пры ўдзеле Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» больш за 10 гадоў.

 

Драўляная праваслаўная царква вышынёй 37 метраў узвышаецца на дарозе, вядучай праз Каменюкі да параднага ўезду у нацыянальны парк. Яе іканастас зрабілі мясцовыя рэзчыкі па дрэве. Богаслужэнне ў храме пачалося раніцай пры ўдзеле епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.

Навіны па тэме