"Асоба і час": Ларыса Геніюш

30.07.2010, 11:21  |  Навіны, Культура

У Мінску выйшаў з друку біяграфічны альманах «Асоба і час» цалкам прысвечаны Ларысе Геніюш. Нагодай выдання альманаху стаў 100-гадовы юбілей славутай паэткі.

 

Над укладаннем зборніка працаваў паэт Міхась Скобла.

 

- Упершыню ў Беларусі выйшаў біяграфічны альманах, прысвечаны адной асобе, і радасна, што гэтай асобай стала Ларыса Геніюш. У альманаху друкуецца шмат яе невядомых твораў, друкуецца каля сотні невядомых здымкаў, вельмі багаты раздзел успамінаў, шмат лістоў як самой Ларысы Геніюш, калі дакладна - 182 лісты, і каля сотні лістоў адрасаваных паэтцы такімі знакавымі асобамі, як Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Аляксей Карпюк.

 

У асобным раздзеле альманаху змешчаны архіўныя матэрыялы з Прагі, адшуканыя Францішкай Сокалавай, у якіх адлюстраваны моманты выкрадання Ларысы і Янкі Геніюшаў з Прагі, што рабілася незаконна. У выданні таксама друкуецца каля 20 невядомых вершаў паэткі. Прэзентацыя альманаху адбудзецца 7 жніўня ў Зэльве.

Крыніца: Радыё "Рацыя"

Навіны па тэме