Каманда БХД прыме ўдзел у футбольным турніры на Кубак Свабоды (абноўлена)

06.08.2010, 13:22  |  Навіны, БХД

Каманда БХД упершыню прыме ўдзел у футбольным турніры імя Генадзя Карпенкі на Кубак Свабоды. Турнір мае адбыцца ў суботу, 7 жніўня.

 

У склад каманды ўвойдуць сябры БХД з Менску, а таксама Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей.

 

“Мы разлічваем на добры старт і добры вынік. А добры вынік для БХД – гэта перамога”, - сказаў капітан футбольнай каманды хрысціянскіх дэмакратаў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Хто жадае падтрымаць хрысціянскіх дэмакратаў на футбольным полі, могуць звярнуцца да Дзяніса Садоўскага: +375 29 753 43 37.

 

Турнір распачынаецца ў суботу 7 жніўня а 8:30 на стадыёне, размешчаным у квартале вул. Кедышкі – вул. Натуралістаў, пр-т. Незалежнасці (гл. мапу).

 

Каманда БХД прыме ўдзел у футбольным турніры на Кубак Свабоды (абноўлена)

Навіны па тэме