5 жніўня – першае паседжанне Рады народных дэпутатаў Менска

04.08.2010, 19:26  |  Рада Народных Дэпутатаў, Навіны, БХД

5 жніўня а 18:30 па адрасе пр. Машэрава, 8, адбудзецца першае паседжанне Менскай гарадской Рады народных дэпутатаў.

 

“Рада народных дэпутатаў Менска была ўтворана напачатку лета. Яе праца ўжо пачалася. Мэтай дадзенага паседжання з’яўляецца каардынацыя дзеянняў людзей, якія тут і цяпер займаюцца мясцовымі праблемамі”, - паведаміў каардынатар Рады Дзяніс Садоўскі.

 

На паседжанні плануецца абмеркаваць асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары Менска ды скласці план кампаній, якімі будзе займацца бліжэйшым часам Рада.

Навіны па тэме