Пастара Ганчарэнку аштрафавалі

01 кастрычніка 2009 11:18  |  Навіны

Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае Жыццё” Вячаслава Ганчарэнку на 12 базавых (420 тысяч рублёў). Пастара абвінавацілі ў тым, што ён чыніў перашкоды супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб тыя агледзелі будынак. 

Фармальнай падставай для складаньня пратаколу стаў выпадак, калі вернікі суполкі “Новае Жыццё” не пусьцілі ў свой храм супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый. Вернікі на агульным сходзе вырашылі не пускаць прадстаўнікоў розных структураў у свой храм на знак пратэсту супраць палітыкі гарадзкіх уладаў.

Болей навін