Народныя дэпутаты ад БХД - санітары Свіслачы

17.08.2010, 12:07  |  Навіны, БХД

Народныя дэпутаты ад БХД Віктар Пяцельчыц і Валянціна Пяцельчыц з вёскі Грынкі Свіслацкага раёна рыхтуюць калектыўны зварот грамадзян за арганізацыю сістэматычнай ўтылізацыі смецця з падворкаў вёскі.

 

Вёска Грынкі размешчана ў 10 км ад гораду Свіслач і мае болей за 100 двароў. Раней жыхары вёскі звярталіся ў мясцовы камунгас з просьбай дапамагчы вырашыць праблему з вывазам смецця. Аднак гэта пытанне было перададзена ў мясцовы сельсавет, які арганізаваў утылізацыю цвёрдых бытавых адходаў толькі раз на месяц, што не адпавядае санітарна-тэхнічным нормам.

 

Зараз народныя дэпутаты збіраюць подпісы жыхароў вёскі з тым, каб накіраваць калектыўны зварот да мясцовых уладаў з просьбай усталяваць адмысловыя кантэйнеры для смецця і арганізаваць вываз адходаў не радзей як раз на тыдзень, што палепшыць санітарную бяспеку жыхароў вёскі. Ужо сабрана 32 подпісы.

Навіны па тэме