Севярынец: падтрымліваю Пазняка. 2011 – год Незалежнасці

25.08.2010, 11:56  |  Навіны, БХД, Палітыка

Лідэр БХД Павал Севярынец падтрымаў ініцыятыву Зянона Пазняка адносна абвяшчэння 2011 года годам Незалежнасці.

 

“Сёння, 25 жніўня 2010 года, у гадавіну надання Дэкларацыі Незалежнасці канстытуцыйнага статусу, калі пайшоў дваццаты год рэальнага дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасць па-ранейшаму застаецца галоўным пунктам парадку дня ў Беларусі. Сапраўднай незалежнасці – эканамічнай, палітычнай, культурнай – нам яшчэ трэба дамагчыся.

 

Віншую ўсіх беларусаў з гэтым святам. Асаблівая павага – тым, хто змагаўся за незалежнасць ў 1991 годзе – дэпутатам Вярхоўнага Савета, вядомым беларусам, мітынгоўцам.

 

Падтрымліваю ініцыятыву Зянона Пазняка. 2011 год сапраўды трэба абвесціць годам Незалежнасці. Думаю, што ўсе беларусы павінны ўспрыняць абарону незалежнасці як свой абавязак. Бог даў нам незалежнасць, а гэта – адказнасць за краіну”, - сказаў Павал Севярынец.

Навіны па тэме