Справу пра напад на амбасаду Расіі перакваліфікавалі

06.09.2010, 12:46  |  Навіны, Палітыка

«Шэсць чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу «падпал», — заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

 

Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу «хуліганства».

 

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максімальнае пакаранне за хуліганства — 3 гады пазбаўлення волі. За падпал — да васьмі гадоў зняволення.

 

3 верасня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі шасцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.

 

Імёны затрыманых: Ігар Багачак, Валерыя Хоціна, Сяргей Слюсар,  Мікалай Дзядок,

Аляксей Жынгероўcкі.

 

Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсціна.

 

Максімальны тэрмін затрымання без прад’яўлення абвінавачвання ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак.

 

Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня. Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады «кактэль молатава». У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва.

 

2 верасня анархісцкая суполка «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказ за напад на амбасаду Расеі. Аўтары звароту, змешчанага ў інтэрнэце, патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой.

Навіны па тэме