У дашкольных установах адукацыі сталіцы не хапае выхавальнікаў

06.09.2010, 14:02  |  Навіны, Грамадства

У мінскіх дзіцячых садках не хапае выхавальнікаў — цяпер маецца 400 вакансій. Калі ўлічыць, што ў новым навучальным годзе дзяцей прымуць 419 дашкольных устаноў, то практычна ў кожнай не хапае выхавальніка. Летам працаўладкавалася толькі 38 маладых спецыялістаў, якія атрымалі дыплом па гэтай прафесіі ў педагагічным універсітэце імя М. Танка.

 

Паводле слоў З. Хахловай, у дашкольных установах адукацыі сталіцы вакантныя таксама 297 ставак памочніка выхавальніка. Акрамя таго, патрабуецца больш як 100 кухараў і 63 дыетсястры.

Навіны па тэме