11 верасня — фэст «Аршанская бітва»

10.09.2010, 10:58  |  Навіны, Культура

Прымеркаваны да бітвы пад Оршай фэстываль бардаўскай песні адбудзецца ў бліжэйшыя да 8 верасня выходныя.

 

Дакладна вядома, што ў фэсце возьмуць удзел Андрэй Мельнікаў і малады бард Ната Пушкарова. У астатнім фэст з’яўляецца адкрытым для выканаўцаў і наведвальнікаў.

 

Нагадаем, што бардаўскі фэст «Аршанская бітва» ладзіцца штогод на Крапівенскім полі пад Оршай. Ён прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства 8 верасьня 1514 года.

 

Фэст адбываецца на месцы Аршанскае бітвы 1514 г. — левым беразе Дняпра, дзе ў яго ўліваецца рэчка Крапівенка. Ён доўжыцца ўсю ноч, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Фэст праходзіць на адкрытым паветры ля ракі, варта падумаць пра цёплую вопратку, ежу і намёт. Дровы для вогнішча будуць на месцы.

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме