Творчая моладзь запрашаецца да ўдзелу ў конкурсе “Мая еўрапейская Беларусь”

01.10.2009, 11:30  |  Навіны

Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых прац беларускай моладзі “Мая Еўрапейская Беларусь”.

На конкурс прымаюцца эсэ, апавяданні, вершы, а таксама фатаздымкі, малюнкі, карціны, дэкаратыўныя творы, відэаролікі. Разглядацца працы будуць па трох намінацыях:

1.Літаратурныя  творы

2. Мастацкія і фотапрацы

3. Дэкаратыўна-прыкладныя  вырабы.

Тэрміны і ўмовы конкурсу: памеры  прац - ад 10 да 50 старонак друкаванага тэксту інтэрвалам 1,5; у вершаванай форме - ад 5 да 20 старонак тэксту.

Літаратурныя, мастацкія і фотапрацы пажадана дасылаць у электроным выглядзе па пошце : email- рlosca2006@yahoo.com  да  1 лістапада 2009 года.  

Дэкаратыўна-прыкладныя вырабы просім прыносіць  па адрасе: Менск, пр Незалежнасці д. 80, кв. 73.

Журы конкурсу лаўрэаты прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” 2008 і 2009 гадоў.

Падвядзенне вынікаў – 5 лістапада 2009 г. Аўтары лепшых працаў будуць адзначаны каштоўнымі прызамі.

Навіны па тэме