Расея перадала Польшчы матэрыялы Катынскай справы

23.09.2010, 11:59  |  Навіны, Свет

Расейская пракуратура паведаміла, што польскаму боку перададзены, у прыватнасці, копіі дакументаў пра адпраўку польскіх вайскоўцаў у лагеры НКУС, спісы ваеннапалонных, пратаколы допытаў, дадзеныя судова-медычнай экспертызы, гісторыі хваробаў, пасведчанні аб смерці, акты пра пахаванні.

 

Увесну 1940 году ў Смаленскай вобласці пад Катынню супрацоўнікамі НКУС былі расстраляныя амаль 22 тысячы палякаў, пераважна палонных афіцэраў.

 

Матэрыялы Катынскай справы перададаюцца на запыт польскага боку аб прававой дапамозе.

Навіны па тэме