Майстар-клас па вакальна-харавому спеву

23.09.2010, 17:28  |  Навіны » Грамадства

У Слонімскім Духоўным вучылішчы 21 верасня для навучэнцаў Псаломшчыцкага аддзялення - будучых дырыжораў царкоўных хораў - прайшоў майстар-клас па вакальна-харавому спеву і гісторыі царкоўнага спеву. Яго правяла дацэнт Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дырэктар Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў Ларыса Аляксандраўна Густова - педагог з вялікім стажам і досведам.

 

Як вядома, царкоўны спеў ад свецкага адрозніваецца не толькі манерай выканання, але і духоўнасцю. Выхаванкам цікава было пазнаць гісторыю паходжання набажэнскіх спеваў, атрымаць парады па вакале. Час на сустрэчы праляцеў вельмі хутка. У аўдыторыі панавала атмасфера плённай працы. Развітваючыся, дзяўчыны падзякавалі педагогу і запрасілі яшчэ раз наведаць вучылішча.

 

pravoslavie.by

Крыніца: pravoslavie.by

Навіны па тэме