Каталіцтва, аб якім мы не ведаем

20.10.2010, 11:30  |  Навіны, Культура

Анатоль Тарас прэзентаваў сваю новую кнігу — «Касцёл у нашым жыцці».

 

21 лістапада спаўняецца сто гадоў з моманту асвячэння мінскага Чырвонага касцёла. Гэта і стала нагодай для гісторыка, каб напісаць кнігу.

 

«Я коратка распавёў аб каталіцкіх храмах і кляштарах старога Мінска, бо акрамя спецыялістаў гэтага ніхто не ведае. І расказаў аб будаўніцтве касцёла св. Сымона і св. Алены і яго вяртанні вернікам у нашы дні». Сп. Тарас апісаў таксама тую працу, што ідзе пад дахам храма сёння.

 

Аўтар звярнуў увагу на значэнне каталіцкая царква ў жыцці ВКЛ, Рэчы Паспалітай, у часы расейскага панавання. Засяродзіўся і на грэка-каталіцкай царкве. Па словах гісторыка, менавіта

 

80 працэнтаў хрысціян у 1795 годзе на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі, чатырнаццаць — каталікамі і толькі шэсць — праваслаўнымі.

 

«А між тым расейскія цары казалі, што прышлі да нас, каб абараніць праваслаўных».

 

«Гісторыя чалавецтва — гісторыя рэлігіі. Без хрысціянскіх каштоўнасцей мы не здолеем аднавіць Беларусь», — упэўнены Анатоль Тарас

 

Аўтар напісаў кнігу не для адмыслоўцаў, а для тых, хто нічога не ведае пра каталіцтва ў Беларусі. Хаця Анатоль Тарас адзначыў, што і самі святары неабазнаныя ў гэтай тэме.

 

І атрымліваецца, што маці Тарэсу ведаюць, а нашу Апалонію Пяткун — не. Дык можа мы павінны даведацца аб жыцці нашай маці, а затым аддаваць належнае маці Тарэсе?»

 

Костел в нашей жизни / Анатоль Тарас. — Мінск: ФУАінформ, 2010. — 192 с.

Навіны па тэме