Слонім: прадстаўнікоў В. Рымашэўскага ў участковых камісіях няма

03.11.2010, 11:26  |  Навіны » БХД

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вылучыла 10 прадстаўнікоў у ўчастковыя выбарчыя камісіі Слоніма, аднак ніводзін з іх сябрам камісіі не стаў.

 

Паседжанне Слонімскага райвыканкаму па фармаваньні ўчастковых камісій адбылося раніцай 3 лістапада. Ад партый БХД і БНФ, грамадзкіх арганізацый у Слоніме ва ўчастковыя камісіі было вылучана 17 чалавек. Аднак ніводнага з прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасті ў камісіі не ўключылі. Падчас пасяджэння выканкаму прысутнічалі сябры апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый.

 

Падставай для адмовы неўключэння ў камісіі  дэмакратычных партый і грамадзкіх арганізацый з’яўляецца адсутнасьць досьведу працы ў выбарчых камісіях. Чыноўнікі таксама спасылаліся на тое, што сябраў дэмакратычных арганізацый не ведаюць гараджане.

 

Прэсавая служба Віталя Рымашэўскага

Навіны па тэме