Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю пачатку 2-й Сусветнай вайны ўвосень 1939 г.

02.10.2009, 14:15  |  Навіны » Грамадства

У чацвер, 8 кастрычніка пройдзе беларуска-літоўская навукова-практычная канферэнцыя «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалогіяў.  Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве», арганізаваная каардынацыйнай радай ініцыятываў па дасследванні злачынстваў камунізма і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызма сумесна з літоўскай няўрадавай арганізацыяй  "За грамадзянскую супольнасць"("Uz Pilietine Visuomene").

 

Рэзалюцыя АБСЕ, прынятая сёлета ў Вільні, адзначае,  што "ў дваццатым стагоддзі еўрапейскія краіны зведалі на сабе два магутныя таталітарныя рэжымы, нацысцкі і сталінскі, якія неслі з сабой генацыд, парушэнні правоў і свабодаў чалавека, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва."

Сапраўды, у гэтым годзе спаўняецца роўна 70 гадоў з часу пачатку 2-й сусветнай вайны - адной з самых разбуральных і крывавых трагедыяў XX стагоддзя. А распачалася яна са змовы двух таталітарных рэжымаў праз заключэнне сумнавядомага пакта Молатава-Рыбентропа. Менавіта аналізу прычынаў яе пачатку, ролі ў ёй антычалавечых камуністычнай і нацысцкай ідэалогіяў, а таксама ацэнцы таталітарнай спадчынай у сучасным беларускім грамадстве і прысвечанае гэтая канферэнцыя.

У праграме мерапрыемства выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў чакаюцца кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў , доктар Паўлюс Саўдаргас (Літва), доктар гістарычных навук, прафесар ЕГУ Алесь Смалянчук,  чалец Праўлення БАЖ, рэдактар газеты "Новы час" Аляксей Кароль, кандыдат
гістарычных навук  Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя іншыя вядомыя грамадскія і палітычныя дзечы, журналісты і гісторыкі.


Канферэнцыя адбудзецца 8 кастрычніка ў памяшканні Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі па адрасе г. Мінск, вул. Захарава, 68. Пачатак у 15-00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца з 14.30. Усе жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве павінны зарэгістравацца да 16-00 7.10.2009. У дзень канферэнцыі пропуск будзе ажыццяўляцца паводле папярэдніх спісаў пры прад'яўленні пашпарта.

Кантакты для рэгістрацыі (Валерыя)
тэл.:   (МТС).: + 37529 5712611
(Velcom).: +37529 3072713.
e-mail: represii@gmail.com

Навіны па тэме