Улады знеслі крыж, усталяваны на месцы масавых забойстваў пад Гомелем

09.11.2010, 21:55  |  БХД, Грамадства

У Гомелі прадстаўнікі ўладаў вырвалі крыж, усталяваны 6 лістапада гэтага года на месцы пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

 

Як паведаміў адзін з ініцыятараў усталявання крыжа, гомельскі каардынатар БХД, Юрый Клімовіч: “Святы крыж, усталяваны на месцы масавых забойстваў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, не дае спакойна спаць нашчадкам бальшавіцкіх катаў. Ва ўшанаванні нявінных ахвяраў яны бачаць сваю асуджанасць. Нелюдзі, якія пасвілі нас узводам АМАПу ў памаранчавым аўтобусе і ў 3 відэаамеры здымалі нас на працягу нашага шэсця праз увесь горад (15 км), прычакаўшы зручнае часіны, вырвалі крыж з зямлі і закінулі яго на сметнік. Там на гэтым сметніку, у лесапаласе мы яго знайшлі, падабралі і перанеслі на тое месца, дзе ён раней стаяў. Там і адбылася Богаслужба, дзе гэты крыж з выявай Хрыста і Божай Маці быў сёння, 9 лістапада, асвечаны святаром па праваслаўнаму абраду ў нашай прысутнасці (Клімовіча, Якавенкі, Мельнікава і Жукоўскага), каб зноў быць усталяваным там, дзе ён павінен стаяць вечна.”

 

Нагадаем, што 6 лістапада ў Гомелі прайшла акцыя памінання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Сярод яе ўдзельнікаў былі бард Андрэй Мельнікаў, каардынатары па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Яўген Якавенка і Юрый Клімовіч. Яны вырашылі пранесці драўляны праваслаўны крыж, зроблены мясцовым актывістам Канстанцінам Жукоўскім, па цэнтральных вуліцах Гомеля і ўстанавіць яго ў лесе за Навабеліцкім раёнам горада — месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Па шляху ўдзельнікі акцыі рабілі прыпынкі ў памятных мясцінах — там, дзе да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года знаходзіліся царква і касцёл, а таксама падчас Вялікай Айчыннай вайны — фашысцкі канцлагер. Адлегласць ад пачатку шэсця да месца ўстанаўлення трохметровага крыжа — каля 15 кіламетраў.

Як адзначыў Мельнікаў, акцыя праводзілася ў бацькоўскую Дзмітрыеўскую суботу, калі памінаюцца не толькі бацькі, але і нявінна забітыя людзі.

Навіны па тэме

Фото юзера Jazep Lik
Jazep Lik 09.11.2010
Dobra, shto khtosci maje advagu stavic' kryzh i malicca za akhviary represij.
Maladcy kataliki i pravaslaunyja.
Фото юзера Андрэй Мельнікаў
1.Дзіўным чынам падзея так аніяк дагэтуль і не была ўзгадана ніякім іншым сайтам; прычым, скажам, svaboda.org на нізавым узроўні дабрасумленна прыняла інфармацыю і ў які ўжо раз на ўзроўні прыняцця рашэння была прадэманстравана яе несвабоднасць і падцанзурнасць.
Дзіўным чынам, у правядзенні дзён памяці навідавоку супрацоўніцтва ўладаў з тымі, хто здрабняе і маргіналізуе падзеі ў самой апазіцыі (толькі хто ж гэтыя людзі?). Скажам, чаму у дні ўваскрасення (калі ў традыцыі дзяліцца радасцю ) "масава" ладзяцца жалобныя "акцыі Дзяды", дэманструецца памінанне памёрлых, а ў памінальныя (прынамсі ў праваслаўнай традыцыі) суботы (нават калі гэта субота 30 кастрычніка - дзень Дзядоў-88) "альтэрнатыва" і "апазіцыя" "лукашызму" масава паводзіць сябе кангруэнтна з ім, г.зн.абыякава да народнай памяці? Ці тут шчэ "апазіцыя" і "альтэрнатыва" памяці?
2.Толькі што затэлефанаваў Кастусь. Паехаў раніцай на месца з міліцыяй і прадстаўніком "Свабоды". Асвечаны крыж стаіць укапаны ў зямлю крыху ўбаку ад той дзялянкі, дзе стаяў, маўляў, крыху брудны (пэўна хтось самотна валок па зямлі, аж іконка крыху адышла) але стаіць.
Адным вернікам паболела? Ці невядомы вернік праявіў салідарнасць? Учора калі мы з Кастусём даволі далёка адносілі і хавалі асвечаны крыж, месца маглі бачыць, апроч нашых, хіба толькі спецслужбоўцы...
У любым выпадку, Дзякуй Богу!
Фото юзера Андрэй Мельнікаў
Перачытаў цытату з Клімовіча ў артыкуле і лічу неабходным падправіць прыкрую памылку-прабел. Крыж быў асвечаны пасля таго, як мы яго з лесапаласы падобнай да сметніка перанеслі.6 Мяркую с матэрыяла выпалі наступныя словы пасля "там, на гэтым сметніку": " у лесапаласе мы яго знайшлі, падабралі і перанеслі на тое месца, дзе ён раней стаяў. Там і адбылася Богаслужба, дзе" і далей па тэксту "гэты крыж з выявай Хрыста і Божай Маці..." і г.д.
Фото юзера dzymi
dzymi 10.11.2010
Рэд.
Дзякуй, выправілі
Фото юзера Miхась
Miхась 10.11.2010
Крыжы псуюць лукавыя ўлады, ўлада таго хто нарадзiўся 30 лiку, таму што калі б ён нарадзiўся 31 лiку, ён бы сыйшоў i заняўся сваiм унукам.