Беларусь аплаціць выпрабаванні нафтаправода «Адэса-Броды»

11.11.2010, 10:45  |  Палітыка, Эканоміка

Тэставую прапампоўку нафты ў аверсным рэжыме па нафтаправодзе «Адэса-Броды» плануецца правесці 17 лістапада.

 

Работы будуць праводзіцца за сродкі беларускага боку, паведаміў першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў.

 

Паводле яго словаў, дата пробнай прапампоўкі пакуль што недакладная. Разам з тым, пытанне па аплаце выдаткаў, звязаных з гэтай працэдурай, ужо ўзгоднены, і яна будзе адбывацца за кошт сродкаў Беларусі.

 

«Пытанне ўжо вырашана, аплачваць будзе заказчык — Беларусь», — цытуе Клюева АФН.

Крыніца: Наша Ніва

Навіны па тэме