Польшча адзначае Дзень Незалежнасці

11.11.2010, 15:02  |  Навіны » Свет

Сёння ў Польшчы адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці. Угодкі падзеяў 11 лістапада 1918 году, калі Польшча пасля 123 гадоў падзелу паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй дамаглася статусу незалежнай дзяржавай.

 

Ва ўсёй Польшчы пройдуць афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў цэнтральных ды мясцовых уладаў з ускладаннем кветак перадусім да помнікаў першаму кіраўніку незалежнай Польшчы – Юзэфу Пілсудскаму. У сувязі са святам дзяржаўныя ўстановы, гандлёвыя цэнтры і амаль усе крамы не працуюць.

 

Паводле прафесара гісторыі Алега Латышонка, гэтае свята дзіўнае, бо яго ўвялі толькі ў 1937 годзе і да Другой сусветнай вайны яго толькі двойчы адсвяткавалі.

 

- Пасля прыйшлі немцы, саветы, доўга існавала Польская народная рэспубліка. Сойм ПНР у 1989 годзе абвесціў 11 лістапада нацыянальным святам Незалежнасці. У гісторыі Польшчы не было такога адзінага дня абвяшчэння Незалежнасці як у БНР 25 сакавіка. Тым часам, Польшча ішла да незалежнасці этапамі.

Крыніца: радыё Рацыя

Навіны па тэме