Новая Зеландыя зацікавілася Мытным саюзам

15.11.2010, 11:19  |  Навіны, Эканоміка

Беларусь, Расія, Казахстан як удзельнікі Мытнага звяза маюць намер заключыць да канца 2011 года пагадненне аб свабодным гандлі з Новай Зеландыяй.

 

«Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, міністр эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіуліна, міністр эканамічнага развіцьця і гандлю Рэспублікі Казахстан Жанара Айтжанава, а таксама міністр гандлю Новай Зеландыі Цім Гросэр пагадзіліся пачаць перамовы пра заключэнне паміж названымі дзяржавамі комплекснага пагаднення аб свабодным гандлі», — паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе МЗС Беларусі.

 

Маючыя адбыцца перамовы з Новай Зеландыяй прадстаўнікі МЗС называюць «важным крокам у развіцці Мытнага звяза і яго інтэграцыі ў сістэму міжнародных гандлёва-эканамічных адносінаў».

 

Міністры чатырох краінаў даручылі сваім прадстаўнікам пачаць перамовы, каб заключыць пагадненне да канца 2011 года.

Навіны па тэме