Вілейскіх актывістаў пакаралі штрафамі

02 кастрычніка 2009 14:16  |  Палітыка

Вілейскі суд вынес вырак па справе ўсталявання  крыжоў ва ўрочышчы Красны Беражок. Дэмакратычных актывістаў пакаралі штрафамі.


Аляксей Сюдак і Уладзімір Малярчук мусяць сплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. руб.), Алесь Наркевіч – 20 базавых велічыняў (700 тыс. руб.).

Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага  мітынгу падчас усталявання крыжоў памяці Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяр савецкіх рэспрэсій.

— Вырак быў вынесены літаральна за адну хвіліну, — кажа Аляксей Сюдак.

Суддзя Юрый Абрамчык нават не зачытаў, чым даказана наша правапарушэнне. Суддзя выходзіў з залі з апушчанымі вачыма. Думаю, на яго моцна ціснулі. Бо ў справе не было ніводнага доказу нашай віны.

«Такі выпадак ўжо быў са мной і Уладзімірам Малярчуком у 2001 годзе. Нас судзілі за несанкцыянаваны пікет. А мы ўсяго толькі стаялі моўчкі ў «жывым ланцугу» з партрэтамі зніклых палітыкаў у руках. Нас тады было 32 чалавекі. Але судзілі толькі Малярчука і мяне. Нас таксама пакаралі штрафамі. Абласны і Вярхоўны суды пакінулі вырак нязменным. Але Камітэт ААН па правах чалавека ўзяў гэтую справу на разгляд. І Вярхоўны суд, нават не дачакаўшыся рэшэння Камітэта, адмяніў прысуд. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала тады паведаміў, што ў нашых дзеяннях складу правапарушэння не было. Штраф быў вернуты. Я ўпэўнены, што тое самае адбудзецца і зараз. Бо і гэтым разам мы нічога не парушылі” – каментуе nn.by  Аляксей Сюдак. Ён разам з паплеч нікамі будзе абскарджваць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Болей навін