Не працуеце афіцыйна? Да вас прыйдуць

17.11.2010, 10:30  |  Навіны, Эканоміка

Саўмін прыняў пастанову пра штоквартальнае выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак.

 

Яно будзе праводзіцца «ў мэтах вывучэння занятасці насельніцтва» ад 2012 года. Мэта яго — стварыць «поўны партрэт працоўных рэсурсаў краіны».

 

Нацыянальны статыстычны камітэт будзе запрашаць для гэтай справы штоквартал 200 чалавек на падставе грамадзянска-прававых дамоваў. Сума разавага ўзнагароджання зацверджаная ў памеры 25 базавых велічыняў.

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме