У камандзе Рымашэўскага – Астапенка, Мельнікаў, Севярынец

19.11.2010, 11:39  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Сярод давераных асобаў кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага сустаршыні Партыі Георгій Дзмітрук і пісьменнік Павал Севярынец, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, пісьменнік і грамадскі дзеяч Анатоль Астапенка, моладзевы лідэр Мікола Дземідзенка, кіраўнік арганізацыі Беларуская Нацыянальная Памяць Анатоль Міхнавец.

 

Таксама ў каманду Рымашэўскага ўвайшлі паэтка Галіна Каржанеўская, бард Андрэй Мельнікаў, дэпутат Асіповіцкага раённага Савета Аляксей Цюлькоў.

 

Ад сённяшняга дня кандыдаты ў прэзідэнты пачынаюць агітацыю. Роўна праз месяц — 19 снежня адбудзецца галасаванне. Усяго ў кампаніі прымае ўдзел 10 кандыдатаў, уключна з дзейным кіраўніком краіны А.Лукашэнкам.

Навіны па тэме

Фото юзера Андрэй Мельнікаў
Зянон: "Тэарэтычна існуе магчымасьць вельмі моцнага ўдару па незаконных выбарах і па ўзурпатару (такога ўдару, ад якога рэжым апынуўся б на дошках). Дзеля гэтага пасьля рэгістрацыі неабходна калектыўная заява ў ЦВК ад усіх дзевяці “спарынг-партнёраў” з патрабаваньнем выканаць закон і выключыць са сьпісу кандыдатаў у прэзыдэнты грамадзяніна Лукашэнку, які ня мае законнага права балатавацца чацьверты раз. Пры невыкананьні гэтага патрабаваньня ўсе дзевяць кандыдатаў адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах, каб не легалізаваць антыпраўнае дзеяньне. Справу накіроўваюць у суд. Але на практыцы такое немагчыма. Палова з тых дзевяці кандыдатаў цалкам несамастойныя (хоць у некаторых крыніцы іхняй несамастойнасьці яшчэ невядомыя).

Схема, па якой разьвіваюцца зараз падзеі, вызначаецца рознымі чыньнікамі. Верагоднасьць шырокай, масавай плошчы ў лягічным вызначэньні роўная нулю. Але нельга выключыць нейкага экстраардынарнага (ці нават справакаванага) зьбегу абставінаў, што створаць такую стыхійную масавасьць. Пры масавай плошчы ў становішчы рэальнага бязьлідэрства і "рэвалюцыйнага" клікаваньня агентуры ўзрастае небясьпека вострай правакацыі, у якой Масква набыла вопыт і перакрочыла ўсе межы. Гэта трэба мець на ўвазе, плянуючы дзеяньні.

Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, якія могуць узьнікнуць для масавых мерапрыемстваў, верагоднасьць “плошчы” мы не здымаем з плянаў нашае дзейнасьці."
Поўнасцю: http://naviny.by/rubrics/opinion/2010/11/19/ic_articles_410_171308/
У кожнага із нас сваі Муму і бюлетэні, спаленыя ў лесе. Таму - не вазбухайма! І таму - да перамогі толькі разам, купна, вместе!
Фото юзера Мixась
Мixась 21.11.2010
Надо было подключить потенциального кандидата из Витебска Сергея Рыжова, которому местные бюрократы не дали продавать освещенную продукцию. Он хоть и восточник (не западэнец), но с Христианской точки зрения достойный союзник, у которого есть свой электорат близкий по взглядам к Лукашенко. БХД это все-таки не БНФ, нами должна двигать не национальная ненависть, а Христианская любовь.