Віталь Рымашэўскі зладзіў сустрэчу на чыгуначным вакзале ў Мінску (Фота)

25 лістапада 2010 20:40  |  Галоўныя навіны

Сёння ўвечары Віталь Рымашэўскі зладзіў сустрэчу з выбаршчыкамі на чыгуначным вакзале ў Мінску. Паслухаць Віталя і яго давераных асобаў сабралася больш за 70 чалавек. Рымашэўскі выступіў з тэзісамі сваёй праграмы і адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Таксама ў падтрымку Віталя выступілі яго прыхільнікі і давераныя асобы, сярод якіх быў вядомы бард Андрэй Мельнікаў. Напрыканцы ён разам з прысутнымі праспяваў духоўны гімн Беларусі “Магутны Божа”.

Болей навін