Севярынец выступіў у Ашмянах, Смаргоні, Маладэчне

09.12.2010, 21:25  |  Навіны, БХД, Палітыка, Грамадства

Сёння, 9 снежня, адбыліся сустрэчы Паўла Севярынца, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага, у Ашмянах, Смаргоні, Маладэчне.

 

На гэтых сустрэчах прысутнічалі таксама давераная асобы Віталя Рымашэўскага Мікалай Баўсюк (кіраўнік Гарадзенскай абласной структуры БХД) і Анатоль Кісель (рэкардсмен па колькасці сабраных подпісаў за кандыдата ад БХД).

 

У Ашмянах на сустрэчы прысутнічала 50 чалавек, пасля сустрэчы 6 з іх падпісаліся на рассылку БХД.

 

На сустрэчу ў Смаргоні прыйшло 25 выбаршчыкаў, 6 з іх уступілі ў БХД.

 

Каля 30 чалавек было на сустрэчы ў Маладэчне. 8 чалавек падпісаліся на партыйную рассылку. Варта адзначыць, што ў гэтым горадзе плануецца паўторная сустрэча, якая адбудзецца бліжэй да дня галасавання.

 

Фактычна ў гэтых гарадах ствараюцца новыя суполкі БХД, бо раней тут не было структур хрысціянскіх дэмакратаў.

Навіны па тэме