У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

13.12.2010, 10:49  |  Навіны, Свет

Сярод выступоўцаў былі дэпутаты шведскага парламэнту, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Östgruppen.

 

Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла ў сваім выступе адзначыў, што арганізацыя асабліва падтрымлівае тых людзей у Беларусі, якія актыўна змагаюцца за дэмакратыю і за права беларускага народу абіраць сваіх палітычных прадстаўнікоў на свабодных выбарах.

 

Удзельнікі акцыі, апранутыя ў строі Дзеда Мароза, заляпілі сабе скотчам раты. Гэта мелася сімвалізаваць ціск на свабоду слова ў Беларусі.

Навіны па тэме