Тэрмінова! Затрыманы Юры Клімовіч

18.12.2010, 23:34  |  Навіны » Свет

У Гомелі затрыманы кіраўнік Гомельскага абласнога штаба Віталя Рымашэўскага, давераная асоба Віталя Рымашэўскага Юры Клімовіч.

 

Яго затрымалі на вуліцы ў Гомелі. Зараз Юры Клімовіч знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе Гомеля. На яго складаецца пратакол за лаянку.

 

Некалькімі гадзінамі раней у Менску быў затрыманы іншы актывіст БХД з Гомеля Кастусь Жукоўскі. Яго затрымалі на выхадзе з офісу БХД, але праз тры гадзіны адпусцілі.

 

Яшчэ некалькі актывістаў атрымалі папяярэджанні з пракуратуры.

 

Навіны па тэме

Фото юзера Z
Z 18.12.2010
Фашызм наступает angry
Фото юзера Андрэй Мельнікаў
Абвінавачанне абсурднае, але ілжэсведчыць профі ў нас хапае. Адаслалі сядзець туды, куды традыцыйна адсылаюць гомельскіх сутачнікаў - на вул.Барысенка (кіламетр на поўнач ад Рэчыцкага рынку). Суд над Юр'ем прызначаны на панядзелак. Пакуль усё, што ведаю.
Фото юзера Андрэй Мельнікаў
Да суда прынялі толькі швэдар. Нават мінералкі нельга. Судзіць будуць у Цэнтральным судзе Гомеля (наколькі памятаю, на Пушкіна, у тым жа будынку, што і Жалезнічэнку). Дакладны час пакуль невядомы.