Неатрыманыя лісты

26 снежня 2010 21:56  |  Навіны

Шаноўныя сябры, браты і сёстры! Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае шчырую ўдзячнасць за тую вялікую колькасць лістоў, якую Вы нам дасылалі падчас выбарчай кампаніі. Дзякуй за падтрымку і карысныя парады.
 
Але мы вымушаныя звярнуцца таксама і да тых, хто пісаў асабіста Віталю Рымашэўскаму і адпраўляў пошту каштоўным лістом. Такія лісты мае права забраць толькі той, на чыё імя гэтыя лісты прыйшлі. А ў сітуацыі, калі Віталь Рымашэўскі знаходзіцца за кратамі, зразумела, што ён не можа гэтага зрабіць. Таму мы звяртаемся да Вас з просьбай перанакіроўваць лісты, пазначыўшы ў атрымальніках не Рымашэўскага Віталя Анатольевіча, а Садоўскага Дзяніса Вадзімавіча. Адрас застаецца тым жа: 220123, г. Мінск, а/с 324.

 

А каб падтрымаць Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца і іншых вязьняў сумнавядомай Амерыканкі, можна накіроўваць ім лісты па наступных адрасах:

– 220050, Менск, вул. Камсамольская, 30, СІЗА КДБ, Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
– 220050, Менск, глаупаштамт, а/с № 8, Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

 

Нагадваем, калі вы ў гэты нялёгкі час жадаеце матэрыяльна патрымаць дзейнасць БХД, сем’і нашых зняволеных лідэраў, звяртайцеся па тэл. +375296274916 (Ірына).

Дзякуем Вам за разуменне і падтрымку.

Болей навін