БХД: нягледзячы на арышты, мы не спынім сваю дзейнасць

27.12.2010, 13:39  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Сакратар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі падчас прэс-канферэнцыі на офісе БХД заявіў, што, нягледзячы на затрыманне супрацоўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў яе вышэйшага кіраўніцтва (сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Паўла Севярынца і іншых), БХД не будзе спыняць сваю дзейнасць. Таксама прагучала заява, што экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і яго давераная асоба Павел Севярынец фактычна з'яўляюцца закладнікамі дзейных уладаў, а разгон акцыі апазіцыі 19 снежня Дзяніс Садоўскі назваў справакаванай акцыяй супрацоўнікаў спецслужбаў.

 

Садоўскі паведаміў, што ўсяго ўлады затрымалі каля 40 сябраў аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», у тым ліку затрыманыя шэсць давераных асобаў экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага: Іван Бядко (атрымаў 15 сутак арышту), Ірына Губская ( 10 сутак), Мікалай Дземідзенка (15 сутак), Юры Клімовіч (15 сутак), Таццяна Шамбалава (10 сутак), Зміцер Шурхай (15 сутак - 5 сутак у Берасці і 10 - у Менску - рэд.).

Паводле яго словаў, у сувязі з сітуацыяй, якая склалася, было прынятае рашэнне стварыць экстраны кіроўчы штаб БХД з надаваннем яму функцыяў Управы і Нацыянальнай рады. Гэты штаб будзе дзейнічаць да моманту вызвалення Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца ці да правядзення чарговага з'езду БХД, заявіў Дзяніс Садоўскі.

 

Ён таксама паведаміў, што падчас выбарчай кампаніі БХД правяла 68 сустрэч з выбаршчыкамі, падчас якіх 24% прысутных (1,8 тыс. чалавек) запісаліся ў аргкамітэт па стварэнні партыі, у той жа час Садоўскі адзначыў складанасці, якія спадарожнічалі правядзенню кампаніі: пастаянная прысутнасць правакатараў, перашкоды пры друкаванні і распаўсюдзе інфармацыі пра Віталя Рымашэўскага.


Паводле словаў сакратара БХД адносна падзеяў 19 снежня, менавіта правакатары далі нагоду спецназу распачаць разгон мірнай дэманстрацыі. У сваю чаргу сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук падкрэсліў, што партыя неаднаразова заяўляла аб выключна мірным характары акцыі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта, паводле яго словаў, таксама сведчыць той факт, што падчас шэсця па праспекце Незалежнасці дэманстранты "не разбілі ніводнаго акна, не перавярнулі ніводной сметніцы, не кінулі ніводной снежкі".

 

У той жа час сустаршыня БХД паведаміў, што супадзенне заяваў апазіцыі і справаздачы АБСЕ аб фальсіфікацыі выбараў сведчыць аб тым, што ў грамадзян Беларусі былі ўсе падставы выйсці на плошчу, бо ў іх не было "магчымасці супрацьстаяць хлусні законнымі электаральнымі дзеяннямі".


Георгі Дзмітрук таксама пракаментаваў заяву старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай пра тое, што падчас акцыі 19 снежня апазіцыя "перайшла Рубікон". "Рубікон уладаў - гэта пяць выбітых шыбаў, які я, як прадпрымальнік, ацаніў бы ў 200 даляраў. Адкуль узяліся афіцыйныя 29 млн. рублёў? Чаму ў Беларусі такія дарагія шыбы?", - адзначыў сустаршыня БХД. Георгі Дзмітрук таксама лічыць, што сёння беларускія ўлады "спрабуюць выкарыстаць закладнікаў як сродак атрымаць што-небудзь ад замежных уладаў".

 

Сустаршыня БХД падзякаваў Сойму Літвы за асуджэнне дзеянняў беларускіх уладаў па разгоне мітынгу апазіцыі. Ён таксама паведаміў аб падтрымцы, выказанай рознымі замежнымі арганізацыямі беларускім хрысціянскім дэмакратам, у сувязі з «такімі брутальнымі дзеяннямі» кіраўніцтва Беларусі.


У сваю чаргу Таццяна Яўгенаўна Севярынец, маці іншага сустаршыні БХД Паўла Севярынца, таксама прысутная на прэс-канферэнцыі, адзначыла, што 19 снежня "людзі ішлі на Плошчу, каб знайсці праўду, але знайшлі здраду і падман". Яна таксама заявіла, што ўлады рыхтаваліся да разгону апазіцыі задоўга да дня выбараў. "Аўтазакі кожную ноч перад выбарамі трэніраваліся заязджаць на прыступкі перад Домам ўрада", - адзначыла маці палітыка.

 

А жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты ад БХД Наста Рымашэўская заклікала прыцягнуць да адказнасці правакатараў, якія дзейнічалі на плошчы. Яна выказала абурэнне заклікам некаторых палітыкаў пра тое,  што трэба весці дыялог з Лукашэнкам на нейкіх умовах: "Пакуль невіноўныя людзі сядзяць у турме, а рэпрэсіі супраць нязгодных працягваюцца, любы дыялог з гэтай антычалавечай уладай - гэта злачынства".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: telegraf.by

Крыніца: telegraf.by

Навіны па тэме

Фото юзера Мixась
Мixась 27.12.2010
Основным виновником массового погрома 19 снежня считаю АГ Лукашенко, именно он не закрыл рядами омона доступ к Кастрычнiцкай плошчы все остальные события вытекали из этого эпизода, те жиденькие ряды гаишников, которые перекрывали доступ к площади, только спровоцировали ситуацию, выбитое шкло в количестве 10 штук считаю мелочью на 20-50 тысячный митинг протеста. Каждый день в Минске разбиваются сотни стекл, 90% из которых разбивается по пьяни, вот где проблема. Почему президент сразу после выборов занялся рекламированием водки и коньяка, подумайте об этом? Действия силовиков в первую очередь КГБ наносят урон Республике о котором не может мечтать даже Путин, исчисляемый в сотни миллиарды евро, в долгосрочной перспективе в несколько триллионов евро, вдумайтесь в эти цифры, даже если порезать всех силовиков на органы, их жен и детей, что строжайше запрещено действующим законодательством, мы даже на 1 процент не компенсируем ущерб, который они своими действиями нанесли и наносят экономике нашей многострадальной страны. Понятно, что не все силовики принимали участие в зачистках, у них есть возможность вылететь по статье с работы еще в этом году, чтобы со следующего года начать новую жизнь…

Шквал обысков и арестов в последние дни на мой взгляд связан с готовящейся публикацией компромата на оппозицию в СБ, Лукашенко дал 10 дней на публикацию компромата, вот и стараются по полной, правда Лукашенко потом сказал, что и за три дня опубликуют, но наверное ничего особого не нашли.

Никакими деньгами нельзя оценить урон который силовики нанесли партийному строительству о необходимости которого очень много говорит президент в последнее время. Как можно развивать партии, если у дверей партийных штабов дежурят минизаки, которые хватают всех входящих и выходящих. Президент очень много говорит, о том что сам партии создавать не будет, партии должны выкристаллизовываться снизу, но он всегда им поможет, что мы сейчас и наблюдаем. Понятно, что говорить это не мешки с битыми могильными памятниками таскать. Куда проще ездить по Швейцариям, явно не за шоколадками, одно радует что вопрос о запрете въезда Лукашенко в ЕС уже поднят, скоро эти денюжки 9 млрд. или сколько там по Викилики накроются медным тазиком. С нетерпением жду новогоднего телеобращения президента, может хоть чем-то порадует нас на этот раз и выпустит хоть кого-нибудь из тюрьмы. Поздравляю форумчан с Рождеством! Возможно со временем напишу книгу о точной дате Рождения Исуса Христа, но сейчас есть дела поважнее, надо избавить Беларусь от лукавого. Аминь.
Фото юзера проста чалавек
проста чалавек 28.12.2010
Спадарства! Вось адзін з адмарозкаў спецназаўскіх http://i.tut.by/2326688.html Еслі можно запомните и может куда сообщите. Завут его Алексей Казаков 21 год живет в Минске