Рэха выбараў у Наваградку: распачатая справа за агітацыйны пікет

04 студзеня 2011 18:31  |  Навіны

Сёння 4 снежня сябрам БХД з Наваградка Сяргею Ваўчку, Дар’і Бахар, Юрыю Казаку і Уладзіміру Качагуру супрацоўнік Наваградскай міліцыі Рагуля В.П. уручыў позвы з патрабаваннем заўтра, 5 студзеня з 15 да 16 гадзінаў, з’явіцца ў міліцыю з нагоды распачатай адміністрацыйнай справы адносна правядзення агітацыйнага пікету за кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, які нібыта быў праведзены з парушэннем закона.

Пры гэтым жонцы Сяргея Ваўчка Рагуля паведаміў, што нібыта бачыў Сяргея ў рэпартажы БТ з Плошчы 19 снежня.

Прэсавай службе БХД Ваўчок заявіў: “Каб доўга служыць дыктатару, неабходна страціць ўсялякую чалавечую годнасць, сумленне, мараль. Людзі, якія не страцілі сваіх чалавечых якасцяў, і не змаглі б парушаць закон, выконваць злачынныя загады, і даўно не працавалі б у гэтай сістэме”.

Болей навін