Справа аб «масавых беспарадках»: 25 абвінавачаных і 8 падазраваных

06.01.2011, 09:20  |  Навіны, Палітыка

Праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, заведзеныя перад і пасля правядзення акцыі пратэсту па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» на 5 студзеня вядома наступнае: па справе аб масавых беспарадках абвінавачанымі з’яўляюцца 25 чалавек, з іх 22 — утрымліваюцца пад вартай, 2 — пад падпіскай аб нявыездзе; яшчэ 8 — у статусе падазраваных, з іх 6 — пад вартай, 3 пад падпіскай аб нявыездзе, 1 — знаходзіцца па-за межамі краіны. Яшчэ два чалавекі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве.


Гэтыя звесткі могуць быць няпоўнымі, таму Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртаецца да ўсіх, хто ведае пра іншых асобаў, якім уручаны пастановы аб іх статусе падазраваных па дадзенай справе, паведаміць на мэйл: infocenter gmail.com 

 

Абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі»

 

1. Арастовіч Аляксандр — давераная асоба М. Статкевіча (пад вартай)
2. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава (пад вартай)
3. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» (пад вартай)
4. Вазняк Сяргей — давераная асоба У. Някляева (пад вартай)
5. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева (пад падпіскай аб нявыездзе)
6. Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі (пад вартай)
7. Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава (пад вартай)
8. Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» (пад вартай)
9. Ліхавід Мікіта — актывіст Руху «За свабоду», пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус абвінавчаных (пад вартай)
10. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (пад вартай)
11. Марцалеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча (пад вартай)
12. Міхалевич Аляксей — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
13. Новік Дзмітрый — затрыманы 23 снежня позна ўвечары дома ў Баранавічах, правялі ператрус; абвінавачанне прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК — удзел у масавых беспарадках (пад вартай)
14. Някляеў Уладзімір — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
15. Палажанка Анастасія — намеснік старшыні «Маладога Фронту» (пад вартай)
16. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Я. Раманчука (пад вартай)
17. Радзіна Наталля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org (пад вартай)
18. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзідэнты (пад падпіскай аб нявыездзе)
19. Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
20. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага (пад вартай)
21. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
22. Фядута Аляксандр — палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева (пад вартай)
23. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саннікава (пад вартай)
24. Брэус Арцём — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы (пад вартай)
25. Гапонаў Іван — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызваены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, праз гадзіну затралі з дому ў межых крымінальнай справы (пад вартай)

 

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі»

 

1. Давыдзенка Антон — пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе (пад вартай)
2. Каваленка Усевалад — магчымы падазраваны па крымінальнай справе, адбыў 15-сутачны арышт на Акрэсціна (пад падпіскай аб нявыездзе)
3. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзідэнт, пад падпіскай аб нявыездзе (пад падпіскай аб нявыездзе)
4. Клюеў Сяргей — 3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе)
5. Красноў Мікіта — статус падазраванага быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску супрацоўнікамі КДБ 27 снежня (знаходзіцца за межамі Беларусі)
6. Лобан Уладзімір — 29 снежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, але супрацоўнікі КДБ прад’явілі пастанову аб прыязанні падазраваным па крыміналнай справе аб беспарадках (пад вартай)
7. Ус Дзмітрый — кандыдат у прэзідэнты (пад падпіскай аб нявыездзе)
8. Федаркевіч Андрэй — удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус падазраваных па крымінальнай справе (пад вартай)


Артыкул 293 «Масавыя беспарадкі»

 
1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.
2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.


Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса «Хуліганства»

 
1. Дашкевіч Зміцер — старшыня «Маладога Фронту»
2. Лобаў Эдуард — актывіст «Маладога Фронту»

Затрыманыя 18 снежня.


Артыкул 339 «Хуліганства»

 
1. Наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства),
2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Крыніца: ПЦ "Вясна"

Навіны па тэме

Фото юзера Оля
Оля 06.01.2011
Господи, помилуй нас, грешных! Помоги, Господи, вразуми людей, которые задерживают невиновных! Господи, услышь наши молитвы, от всего сердца прошу! Люди, давайте вместе помолимся об освобождении и помощи этим задержанным и их семьям!