Таццяну Севярынец завезлі на допыт у КДБ, каб не пусціць у Варшаву (Абноўлена)

12 студзеня 2011 19:57  |  Навіны

У 19-45 маці Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна паведаміла па тэлефоне, што яе вязуць у КДБ. Прычым супрацоўнікі КДБ дзеля гэтага перахапілі яе па дарозе на цягнік ў Варшаву, прад’явіўшы позву ад следчага Санько, і завезлі ў КДБ на допыт. Інфармацыя пра тое, што яе вязуць на сустрэчу з сынам, не пацьвердзілася.  У 22-45 Таццяну Севярынец выпусцілі пасля 1,5-гадзіннага допыту, але пашпарт так і не аддалі.

 

Увечары Таццяна Севярынец павінна была ехаць цягніком у Варшаву на сустрэчу ў Польскім сейме, прысвечаную палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Але калі яны разам з дачкой Ганнай выходзілі, каб ехаць на вакзал, падышлі 3 супрацоўнікаў КДБ, дарогу перагарадзіла іх машына. Яны заштурхалі Таццяну Яўгенаўну да сябе і павезлі на допыт. Пасля выхаду з КДБ, каб не пусьціць яе ў Варшаву нават на начыным цягніку, ёй не аддалі пашпарт.

Болей навін