Уладзю Яроменку далі 7 сутак арышту

20 студзеня 2011 13:35  |  Навіны

Актывіст “Маладога Фронту” і сябра БХД Уладзімір Яроменак знайшоўся ў ізалятаты Акрэсьціна. Толькі сёньня ўдзень стала вядома, шо суд Маскоўскага раёну прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі 19 сьнежня. Суткі з Яроменкам не было сувязі пасьля таго, як учора 19 студзеня супрацоўнікі КДБ забралі яго з дому на допыт у якасьці сьведкі па масавых беспарадках 19 сьнежня.

 

Нагадаем, што перад гэтым Уладзь Яроменак ужо адбываў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці 20 сьнежня.

 

Выпадак са зьнікненнем актывіста на суткі ў КДБ ўжо далёка ня першы. Аналягічная сытуацыя нядаўна здарылася з маладафронтаўцам Юльянам Місюкевічам, якога пасьля допыту ў КДБ асудзілі на 12 дзён арышту. Больш за суткі родныя й сябры хлопца не маглі даведацца ягонае месцазнаходжаньне.

 

Паводле інфармацыі прэс-службы “Маладога Фронту”

Болей навін