Паслы праігнаруюць Лукашэнку

20.01.2011, 17:30  |  Палітыка, Грамадства

Паслы краін Еўрасаюза не возьмуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнка 21 студзеня.

 

21 студзеня паслоў краін ЕС не будзе на тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН крыніца ў дыпламатычных колах.

Паводле яе слоў, у гэты дзень еўрапейскія паслы плануюць ажыццявіць паездку ў Вільнюс.

20–22 студзеня ў сталіцы Літвы пройдзе канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

Нагадаем, 19 студзеня на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Еўрапарламентарыі выступілі за ўвядзенне санкцый да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэнняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, за аблягчэнне візавага рэжыму для звычайных беларусаў, а таксама запатрабавалі ад афіцыйнага Мінска безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных. Галасаванне па выніковай рэзалюцыі павінна адбыцца 20 студзеня ў другой палове дня.

Палітычнае рашэнне Еўрасаюза аб увядзенні санкцый будзе прынята 31 студзеня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС.

 

У прэсавай службе амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва БелаПАН паведамілі, што ў гэты дзень Скэнлан будзе знаходзіцца з візытам у Гародні.

Не будуць прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі і амбасадары краін Эўразьвязу.

Амбасадары краін ЭЗ у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, пра гэта сёньня паведаміла прэсавы сакратар кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

Інаўгурацыя Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пройдзе 21 студзеня ў Палацы Рэспублікі.

Крыніца: nn.by

Навіны па тэме

Фото юзера toeeerarpvu
toeeerarpvu 12.02.2011
eMgKBW <a href="http://rayciesfhtbe.com/">rayciesfhtbe</a>, flesitteqcsk, [link=http://iovcgjiegeut.com/]iovcgjiegeut[/link], http://zxjhhwpempfw.com/