Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў

20.01.2011, 17:35  |  Навіны » Свет

18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце праходзіць ужо 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы, па добрай традыцыі, далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі.

Сёлета матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў (якія, дарэчы, у перакладзе на беларускую мову змешчаны сайце catholic.by) падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме. Дэвізам стануць евангельскія словы з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам» (пар. Дз 2, 42). Фрагмент нагадвае аб пошуку натхнення і аднаўлення, а таксама аб вяртанні да асноў веры першапачатковага Касцёла ў Ерузалеме. 

У межах тыдня 22 студзеня гг. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца супольная малітва прадстаўнікоў розных канфесій Беларусі. Распачнецца яна ў 19.30. Шчыра заахвочваем далучыцца да супольнай малітвы за адзінства хрысціянаў!

Крыніца: catholic.by

Навіны па тэме